Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жор, -у, м.

Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду.

Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.

жо́раў, -рава, мн. -равы, -раваў, м.

Тое, што і журавель¹.

жо́рны, -аў.

Ручны млын з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку.

|| прым. жарнавы́, -а́я, -о́е.

жо́рсткі, -ая, -ае.

1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны.

Ж. чалавек.

Жорсткая расправа.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру, ступень.

Жорсткая барацьба.

Жорсткія баі.

3. перан. Строгі, такі, які не дапускае выключэнняў.

Ж. рэжым.

Жорсткія ўмовы.

4. Пра ваду, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.

|| наз. жо́рсткасць, -і, ж.