жо́лаб, -а, мн. жалабы́, жалабо́ў, м.
1. Прадаўгаватае паглыбленне, зробленае ў чым-н., а таксама прыстасаванне з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-н.
2. Кармушка для жывёлы.
|| памянш. жалабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. жалабо́вы, -ая, -ае.
жо́луд, -а, М -дзе, мн. жалуды́, жалудо́ў, м.
Плод дуба.
|| прым. жалудо́вы, -ая, -ае.
Жалудовая шкарлупіна.