Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жырава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́е; незак.

1. Карміцца, нагульваць тлушч (пра звяроў, птушак, рыбу).

2. Разрастацца ў ствол замест плоданашэння (пра расліны) (разм.).

|| наз. жырава́нне, -я, н. (да 1 знач.), жыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і жыр, -у, м. (да 1 знач.; разм.).

жырандо́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж. (уст.).

1. Падвесны фігурны падсвечнік для некалькіх свечак; люстра².

2. Фантан з некалькімі струменямі.

жыра́фа, -ы, мн. -ы, -ра́ф, ж.

Афрыканская плямістая жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

|| прым. жыра́фавы, -ая, -ае.

жыро́ўка¹ гл. жыраваць.

жыро́ўка², -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Дакумент, па якім робіцца аплата, разлік за карыстанне чым-н.

|| прым. жыро́вачны, -ая, -ае.