Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сёмы, -ая, -ае.

1. гл. сем.

2. ж. Які атрымліваецца пры дзяленні на сем.

Сёмая частка.

3. у знач. наз. сёмая, -ай, ж. Сёмая частка чаго-н.

Адна сёмая.

сёння, прысл.

1. У гэты дзень.

С. паеду ў Полацк.

2. перан. Цяпер.

С. студэнт, а заўтра настаўнік.

3. у знач. наз., нескл., н. Цяперашні дзень.

На с. ўзяла білеты ў кіно.

На с. (перан.: у дадзены момант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).

Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сённяшні і сяго́нняшні, -яя, -яе.

На с. дзень (на сёння).

Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.

сёрбаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап.

1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы.

С. зацірку.

2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу.

Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў кампот.

|| зак. вы́сербаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. сербану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і сёрбнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сёрбанне, -я, н.

сёрбнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. гл. сёрбаць.

2. Тое, што і сербануць (у 2 знач.).

сібары́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Распешчаны, раздураны раскошаю чалавек.

|| ж. сібары́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сібары́цкі, -ая, -ае.

сібары́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (кніжн.).

Весці жыццё, уласцівае сібарыту.

сібары́цтва, -а, н. (кніжн.).

Паводзіны сібарыта.

сібе́рны, -ая, -ае (разм.)

1. Жорсткі, бязлітасны.

С. чалавек.

2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).

С. вецер.

сібіра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Жыхар або ўраджэнец Сібіры.

|| ж. сібіра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. сібіра́цкі, -ая, -ае.

сівабаро́ды, -ая, -ае.

3 сівой барадой.

С. стары.