Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

се́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Пасяджэнні розных прадстаўнічых органаў і калегіяльных устаноў, якія праводзяцца перыядычна, а таксама перыяд такіх пасяджэнняў.

С.

ААН.

2. Перыяд здачы экзаменаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Зімовая с.

|| прым. сесіённы, -ая, -ае.

се́сці, ся́ду, ся́дзеш, ся́дзе; сеў, се́ла; сядзь; зак.

1. Прыняць сядзячае становішча.

Сесці на лаўку.

С. пад бярозай.

2. у што і на што. Заняць месца, размясціцца дзе-н. (для паездкі).

Сесці ў самалёт.

С. ў аўтобус.

3. за што, на што і з інф. Пачаць якую-н. справу, работу, прыняўшы сядзячае становішча.

С. за даклад.

С. за кнігу.

С. на камбайн.

С. на тэлефон (перан.: званіць доўга і ў многія месцы; разм.).

4. Быць пазбаўленым волі, змешчаным у турму згодна з прыгаворам суда.

5. Спыніць рух, палёт; апусціцца з вышыні.

Матылёк сеў на кветку.

Сонца села за лес.

Самалёт сеў на аэрадром.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, паглыбіцца ў зямлю.

Сцяна села.

7. на што. Абмежаваць сябе ў чым-н., падпарадкаваць сябе якому-н. рэжыму.

С. на дыету.

С. на адну зарплату.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выскачыць, з’явіцца (пра фурункул і пад.; разм.).

На руку села балячка.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць сілу, напружанне, стаць слабейшым (пра пару, электрычны ток і пад.).

У машыне сеў акумулятар.

Голас сеў (стаў хрыплым).

|| незак. садзі́цца, саджу́ся, са́дзішся, са́дзіцца.

се́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне з перакрыжаваных нітак, дроту, вяровак і пад. рознага прызначэння.

Плесці сетку на рыбу.

Валейбольная с.

С. пчаляра.

2. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў і пад., сплеценая з нітак, вяровак, шнуркоў і пад.

Злажыць у сетку яблыкі.

3. адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе-н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў, дарог, ліній сувязі і пад.

С. дамоў адпачынку.

С. бальніц.

Гандлёвая с.

4. Разлінееная, звычайна ў клетку, паверхня.

Градусная с.

Геаграфічная с. (лініі, якія абазначаюць даўготы і шыроты).

5. Расклад, схема, шкала (спец.).

Тарыфная с.

|| памянш. се́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. се́тачны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.) і се́ткавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

сеткава́ты, -ая, -ае.

Які мае выгляд сеткі; які з’яўляецца сеткай (у 1 знач.).

Сеткаватыя крылы.

С. ўзор.

С. чарпак.

сеткакры́лыя, -ых, адз. -ае, -ага, н.

Атрад насякомых з крыламі, пакрытымі густой сеткай дробных жылак.

сеўружы́ны гл. сяўруга.

се́ча, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (уст., высок.).

Бой, бітва.

Крывавая с.

се́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. Дробна нарэзаная салома, трава на корм жывёле.

Запарыць сечкі карове.

2. Драблёныя крупы.

Ячная с.

Грэчневая Грэчкавая с.

3. Шырокі паўкруглы нож для ссякання капусты.

се́ялка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для пасеву насення.

Трактарная с.

|| прым. се́ялкавы, -ая, -ае.

се́яльшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік сельскай гаспадаркі, які займаецца пасевам насення.

|| ж. се́яльшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.