Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

се́рны гл. сера.

серп, сярпа́, мн. сярпы́, сярпо́ў, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

Назубіць с.

2. перан. Пра тое, што мае форму такога прадмета.

С. месяца (месяц у пачатковай або апошняй фазе).

серпанці́н, -у, м.

1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы (выкарыстоўваецца на балях, карнавалах і пад.).

2. перан. Звілістая горная дарога.

|| прым. серпанці́нны, -ая, -ае.

серпападо́бны, -ая, -ае.

Які мае выгляд сярпа.

Серпападобныя крылы.

Серпападобныя струкі фасолі.

|| наз. серпападо́бнасць, -і, ж.

серпента́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Гадавальнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.

серсо́, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідваюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама прылады для гэтай гульні (абруч і палачкі).

Гуляць у с.

сертыфіка́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Афіцыйнае пісьмовае пасведчанне аб чым-н.

С. якасці.

2. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржаўных органаў, а таксама назва білетаў некаторых дзяржаўных пазык.

|| прым. сертыфіка́тны, -ая, -ае.

серы́йны, -ая, -ае.

Які выпускаецца серыямі па пэўным узоры.

С. выпуск швейных машын.

|| наз. серы́йнасць, -і, ж.

се́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Шэраг якіх-н. аднародных прадметаў, якія маюць агульную прымету, аб’яднаны агульным прызначэннем, складаюць адну групу.

С. артыкулаў.

С. станкоў.

С. вопытаў.

2. Разрад, катэгорыя каштоўных папер, дакументаў.

С. і нумар пашпарта.

3. Адна з частак вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна.

Кінафільм у чатырох серыях.

серэна́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

1. У сярэдневяковай Заходняй Еўропе (першапачаткова ў Іспаніі і Італіі): прывітальная песня, якая выконвалася звычайна пад акампанемент лютні, мандаліны або гітары ў гонар каханай, пад яе акном.

2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля.