Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

серва́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Род шафы, нізкі буфет для посуду і сталовай бялізны.

|| прым. серва́нтны, -ая, -ае.

сервела́т, -у, Ма́це, м.

Гатунак вэнджана-варанай каўбасы.

серві́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Поўны набор сталовага або чайнага посуду на пэўную колькасць чалавек.

|| прым. серві́зны, -ая, -ае.

сервірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для (абеду, вячэры і пад.), расстаўляючы посуд і стравы ў пэўным парадку.

С. стол.

|| наз. сервірава́нне, -я, н. і сервіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. сервіро́вачны, -ая, -ае.

сервіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. сервіраваць.

2. Убранне стала (посуд, сталовыя прыборы і пад.).

Багатая с.

сердава́ць, сярду́ю, сярду́еш, сярду́е; сярду́й; незак. (разм.).

Адчуваць злосць, раздражненне, гнеў на каго-н.

С. на сына.

сердалі́к, -у, м.

Мінерал бледна-ружовага, чырвонага ці аранжавага колеру, разнавіднасць халцэдону.

|| прым. сердалі́кавы, -ая, -ае.

сернакі́слы, -ая, -ае.

Які адносіцца да солей сернай кіслаты.

Сернакіслы барый.

се́рны гл. сера.

серп, сярпа́, мн. сярпы́, сярпо́ў, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

Назубіць с.

2. перан. Пра тое, што мае форму такога прадмета.

С. месяца (месяц у пачатковай або апошняй фазе).