Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фане́ра, -ы, ж.

1. Тонкія драўляныя пласціны для абліцоўкі сталярных вырабаў.

2. Матэрыял са склееных тонкіх пласцін дрэва з перакрыжаваным размяшчэннем валокнаў драўніны.

Трохслойная ф.

|| прым. фане́рны, -ая, -ае.

фанерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Абліцоўваць фанерай (у 1 знач.).

|| наз. фанерава́нне, -я, н. і фанеро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фанерава́льны, -ая, -ае.

фане́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы.

Эксперыментальная ф.

2. Гукавы склад мовы.

Ф. ўсходніх гаворак.

|| прым. фанеты́чны, -ая, -ае.

фа́нза, -ы, ДМ -зе, мн. -ы, фанз і -аў, ж.

Сялянская хата ў Кітаі, Карэі.

|| прым. фа́нзавы, -ая, -ае.

фанза́, -ы́, ж.

Кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.

|| прым. фанзо́вы, -ая, -ае.

Ф. сарафан.

фано́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Першы прыбор для запісу і ўзнаўлення гукаў.

|| прым. фанаграфі́чны, -ая, -ае.

фант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. толькі мн. Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць якія-н. жартоўныя даручэнні.

Гуляць у фанты.

2. Рэч, якая аддаецца ўдзельнікам гэтай гульні для жараб’ёўкі.

3. Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу.

фантазёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць фантазіраваць.

|| ж. фантазёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фантазёрскі, -ая, -ае.

фантазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Прыдумваць, уяўляць, ма́рыць.

2. Выдумляць што-н. непраўдападобнае, тое, чаго не можа быць.

Дзеці многа фантазіруюць.

|| зак. сфантазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).

|| наз. фантазі́раванне, -я, н. і фантазёрства, -а, н.

фанта́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Здольнасць да творчага ўяўлення і само творчае ўяўленне.

Багатая ф.

2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.

Гэта не сапраўднасць, а ф.

3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.

Гэта дзіцячая ф.

4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).

Прыйшла ў галаву ф.

5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.

Ф. на тэмы беларускіх народных песень.

|| прым. фантазі́йны, -ая, -ае.