Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ніякава́та, прысл. (разм.).

1. Няёмка, не па сабе, сарамліва.

Адчуваць сябе н.

2. Нязручна.

Пісаць левай рукой было н.

нія́кі, -ая, -ае, займ. адмоўны.

1. У адмоўных сказах: ніводны, які б ні быў.

Ніякія довады не памаглі.

2. у спалучэнні з часціцай «не». Зусім не (разм.).

Н. я не сваяк табе.

Без нічога ніякага (разм.) — без дай прычыны; раптоўна.

Не вытрымліваць ніякай крытыкі — быць нікуды не вартым.