семі́ты, -аў, адз. семі́т, -а, М -мі́це, м.
Група блізкіх па мовах народаў, былых або цяперашніх насельнікаў паўднёва-заходняй Азіі і паўночнай Афрыкі, да якіх адносяцца старажытныя вавіланяне, асірыйцы, фінікійцы і іншыя, а таксама сучасныя народы: арабы, яўрэі, сірыйцы, эфіопы.
|| ж. семі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. семі́цкі, -ая, -ае і семіты́чны, -ая, -ае.
семсо́т, сямісо́т, Т сямюста́мі, ліч. кольк. Лік і колькасць 700.
|| парадк. сямісо́ты, -ая, -ае.
се́мя, се́мя і се́мені, Д се́мю і се́мені, В се́мя, Т се́мем і се́менем, М (аб) се́мі і се́мені, н.
1. Зачатак расліны, які складаецца з зародка і абалонкі, зерне.
Льняное с.
2. перан. Зародак, крыніца чаго-н.
С. навукі засявай!
3. Тое, што і сперма.
|| памянш. се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).
|| прым. се́мявы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Семявыя залозы.
семя...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да семя (у 1 і 3 знач.), напр.: семявывяржэнне, семядольны, семязавязь, семязліццё, семяправод, семяўваход, семяўтварэнне.
семядо́ля, -і, мн. -і, -ль, ж. (спец.).
Зародак лісця ў семені.
|| прым. семядо́льны, -ая, -ае.
семяза́вязь, -і, ж. (спец.).
Зародак семені.
сем’яні́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Сямейны чалавек.
2. Той, хто мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці.
Бачу, што ты будзеш добрым сем’янінам.
|| ж. сем’яні́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
семянні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).
Мужчынская палавая залоза.
|| прым. семянніко́вы, -ая, -ае.
семяры́к, -мерыка́, мн. -мерыкі́, -мерыко́ў м.
1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.) або прадмет, якія змяшчаюць у сабе сем якіх-н. адзінак, складаецца з сямі частак.
С. пшаніцы.
2. Сем коней у адной запрэжцы.
|| прым. семяры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
се́на, -а, н.
Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле.
|| памянш.-ласк. сянцо́, -а́, н.
|| прым. сянны́, -а́я, -о́е.