Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

семафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты.

2. У флоце: спосаб зрокавай сігналізацыі флажкамі, рукамі або пры дыпамозе спецыяльнага апарата.

|| прым. семафо́рны, -ая,-ае.

се́мдзесят, сямідзесяці́, Т сямю́дзесяццю, ліч. кольк. Лік і колькасць 70.

С. гадоў народнаму музею.

Паехаць за с. кіламетраў у горад.

Пад с. гадоў каму-н. (хутка будзе 70 гадоў).

|| парадк. сямідзяся́ты, -ая, -ае.

семе́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Навучальнае паўгодцзе ў вышэйшых ці спецыяльных сярэдніх навучальных установах.

|| прым. семе́стравы, -ая, -ае.

се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. семя.

2. Адно семя ў плодзе якой-н. расліны; зярнятка.

С. гарбуза.

С. грушы.

|| прым. се́мечкавы, -ая, -ае.

семіётыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука, якая вывучае найбольш агульныя ўласцівасці знакаў і знакавых сістэм.

|| прым. семіяты́чны, -ая, -ае.

семіна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Групавыя практычныя заняткі пад кіраўніцтвам выкладчыка ў вышэйшай навучальнай установе.

2. Мерапрыемства, групавыя заняткі, арганізаваныя для якой-н. спецыяльнай падрыхтоўкі, для павышэння кваліфікацыі і пад.

Міжнародны навуковы с.

|| прым. семіна́рскі, -ая, -ае.

семінары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Вучань семінарыі.

|| прым. семінары́сцкі, -ая, -ае.

семіна́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Назва некаторых спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў.

Настаўніцкая с. (для падрыхтоўкі настаўнікаў; уст.). Духоўная с. (для падрыхтоўкі святароў).

|| прым. семіна́рскі, -ая, -ае.

семітало́гія, -і, ж.

Агульная назва навук, якія вывучаюць семіцкія мовы і культуры.

|| прым. семіталагі́чны, -ая, -ае.

семіто́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па семіталогіі.