се́льскі, -ая, -ае.
1. гл. сяло.
2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, вясковы.
С. клуб.
Сельская мясцовасць.
○
Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем жывёл для атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама першасная перапрацоўка гэтай прадукцыі.
се́льтарскі, -ая, -ае.
У выразе: се́льтарская вада́ або се́льтарская, -ай, ж. — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.
Выпіць сельтарскай.
селядзе́ц, -дца́, мн. -дцы́, -дцо́ў, м.
Невялікая марская прамысловая рыба, якая ўжыв. ў ежу ў засоленым ці вэнджаным выглядзе.
Сярэднесалёны с.
◊
Як у бочцы селядцоў — пра мноства людзей у цесным памяшканні (разм.).
|| прым. селядцо́вы, -ая, -ае.
С. промысел.
Сямейства селядцовых (наз.).
селядзе́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Прадаўгаватая талерка для падачы на стол селядцоў.
селядзёўка, -і, ДМ -дзёўцы, мн. -і, -дзёвак, ж. (разм.).
Бочка ад селядцоў.
селязёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Крывятворны орган, размешчаны ў брушной поласці арганізма пазваночных жывёл і чалавека, які ўдзельнічае ў абмене рэчываў і выконвае ахоўныя функцыі.
|| прым. селязёначны, -ая, -ае.
селяні́н, -а, мн. сяля́не і (з ліч. 2, 3, 4) селяні́ны, сяля́н, м.
Жыхар вёскі, які заняты апрацоўкай зямлі, вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы як сваёй асноўнай работай.
|| ж. сяля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. сяля́нскі, -ая, -ае.
сем, сямі́, Т сямю́, ліч. кольк. Лік, лічба і колькасць 7.
С. разоў адмерай, а раз адрэж (прыказка).
|| парадк. сёмы, -ая, -ае.
сема́нтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. У мовазнаўстве: значэнне, сэнс (моўнай адзінкі).
С. слова.
С. сказа.
С. граматычных форм.
2. Тое, што і семасіялогія.
|| прым. семанты́чны, -ая, -ае.
семасіяло́гія, -і, ж.
Раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнні слоў і выразаў, а таксама змены гэтых значэнняў.
|| прым. семасіялагі́чны, -ая, -ае.