Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

секта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік секты (у 1 знач.).

2. перан. Чалавек, які схільны да сектанцтва (у 2 знач.).

|| ж. секта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. секта́нцкі, -ая, -ае.

секта́нцтва, -а, н.

1. Агульная назва руху адасаблення ад пануючага веравучэння, утварэння сектаў (у 1 знач.).

2. перан. Фанатычная адарванасць ад жыцця, ад практыкі, ад людзей.

Сектанцтва ў рабоце.

се́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі.

2. Участак, абмежаваны радыяльнымі лініямі.

С. стадыёна.

С. абстрэлу.

3. Аддзел установы, арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю.

Культурна-масавы с.

С. уліку.

4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя адзнакі.

Прамысловы с.

|| прым. се́ктарны, -ая, -ае (да 1 знач.) і сектара́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

секу́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ку́нд і -аў, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная 1/3600 часткі градуса.

3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

Малая с.

Вялікая с.

Адну секунду! — вельмі нядоўга.

|| прым. секу́ндны, -ая, -ае.

секундаме́р, -а, мн. -ы, -аў м.

Прыбор для дакладнага вымярэння часу ў долях секунды, секундах, мінутах і гадзінах.

Электрычны с.

|| прым. секундаме́рны, -ая, -ае.

секунда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасрэднік, які суправаджае кожнага з удзельнікаў дуэлі, яе сведка.

2. У спорце: пасрэднік і памочнік удзельніка спартыўнага спаборніцтва (напр., у шахматах, боксе).

|| прым. секунда́нцкі, -ая, -ае.

се́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.

Спартыўная с. клуба.

Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.

2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.

С. паравога ацяплення.

С. дзевяціпавярховага дома.

|| прым. секцы́йны, -ая, -ае.

се́кчы гл. сячы.

се́кчыся гл. сячыся.

се́левы гл. сель.