Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сека́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікія садовыя нажніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў, наразаюць чаранкі.

|| прым. сека́тарны, -ая, -ае.

секве́стр, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

У цывільным праве: забарона карыстання якой-н. маёмасцю, якая накладаецца органамі ўлады.

Накласці с.

секвестрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Накласці (накладаць) секвестр на што-н.

секво́я, -і, мн. -і, -во́й, ж.

Гіганцкае рэліктавае хваёвае дрэва, якое расце ў Паўночнай Амерыцы.

секс, -у, м.

Сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых патрэбнасцей.

|| прым. сексуа́льны, -ая, -ае.

сексало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае біёлага-медыцынскі, сацыяльны і псіхалагічны аспекты палавога жыцця.

|| прым. сексалагі́чны, -ая, -ае.

сексо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па сексалогіі.

се́кста, -ы, мн. -ы, секст і -аў, ж.

У музыцы: інтэрвал шырынёй у шэсць ступеней.

Вялікая с.

Малая с.

секста́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве, авіяцыі і інш.

секстэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Музычны твор для шасці выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

2. Ансамбль з шасці выканаўцаў такога твора.

С. цымбалаў.

|| прым. секстэ́тны, -ая, -ае.