Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чырво́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Назва замежных залатых манет (дукатаў, цэхінаў) у дапятроўскай Расіі.

2. Найменне рускіх залатых манет 3-рублёвай і 5-рублёвай вартасці ў 18—19 стст.

3. 3 1922 г. да 1947 г.: грашовы крэдытны білет у 10 рублёў.

|| прым. чырво́нцавы, -ая, -ае.

чырво́ны, -ая, -ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

Чырвоныя памідоры.

Ч. аловак.

2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

Ч. твар.

3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

Ч. камандзір.

Чырвоныя (наз.) уступалі ў горад.

4. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Ч. перац.

Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.

Чырвоная рыба — рыба сямейства асятровых.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

Чырвоны радок — першы радок абзаца.

|| наз. чы́рвань, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

чы́рвы, -аў, адз. чы́рва, -ы, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чырвоных сэрцаў.

|| прым. чырво́вы, -ая, -ае.

чырк, выкл.

1. Ужыв. гукапераймальна для перадачы кароткага гуку пры трэнні.

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. чыркаць (разм.).

На кавалку паперы — ч. ды ч.

чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

чыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Невялікая вадаплаўная птушка падсямейства качак.

|| прым. чырко́вы, -ая, -ае.

чыры́каць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Тое, што і цырыкаць.

|| аднакр. чыры́кнуць, -не.

|| наз. чыры́канне, -я, н.

чысло́, -а́, н.

Дзень у парадкавым радзе іншых дзён гэтага месяца; дата.

Адзначыць заднім чыслом.

чыставі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Чыставы рукапіс, чыставы варыянт чаго-н.

Перапісаць у ч.

чыставы́, -а́я, -о́е.

1. Перапісаны, перароблены начыста; выпраўлены.

2. Прызначаны для канчатковай апрацоўкі дэталей (спец.).

Ч. разец.

Чыставая апрацоўка.