Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

халту́рны, -ая, -ае (разм.).

1. гл. халтура.

2. Які з’яўляецца халтурай (у 2 знач.).

Халтурная работа.

|| наз. халту́рнасць, -і, ж.

халту́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.).

2. Той, хто робіць што-н. нядобрасумленна, неахайна.

|| ж. халту́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. халту́ршчыцкі, -ая, -ае.

халту́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Займацца якой-н. работай звыш асноўнай для пабочнага заробку.

2. Нядобрасумленна адносіцца да працы, неахайна выконваць работу.

халу́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Слуга, лакей (гіст.).

2. перан. Падхалім (пагард.).

|| прым. халу́йскі, -ая, -ае.

Халуйская паслужлівасць.

халу́йства, -а, н. (пагард.).

Паводзіны халуя; падхалімства.

халу́йстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (пагард.).

Весці сябе па-халуйску; падхалімнічаць.

халу́па, -ы, мн. -ы, -лу́п, ж.

Невялікая бедная хата.

Жыць у халупе.

халцэдо́н, -у, м.

Мінерал, разнавіднасць кварцу.

|| прым. халцэдо́навы, -ая, -ае.

халэ́мус, нескл., м., у знач. вык., каму-чаму (разм., жарт.).

Гібель, канец, смерць.

халя́ва, -ы, мн. -ы, -я́ў, ж.

Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена.

Прышыць новыя перады да халяў.

На халяву (разм., груб.) —

1) хітруючы, нічога не робячы (жыць, пражыць і пад.); на дурніцу.

Пражыць жыццё на халяву;

2) бясплатна, дарэмна, нічога не плацячы (рабіць што-н.).