Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драфа́, -ы́, мн. дро́фы і (з ліч. 2, 3, 4) драфы́, дроф, ж.

Буйная стэпавая птушка атрада жураўлепадобных з доўгай шыяй і моцнымі нагамі.

Сямейства дроф.

|| прым. драфі́ны, -ая, -ае.

дра́хма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Сярэбраная манета ў Старажытнай Грэцыі, а таксама грашовая адзінка ў Грэцыі да 2002 г.

2. Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 3,73 г, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

драці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).

Кавалак дроту.

Прабіў нагу драцінай.

дра́цца, дзяру́ся, дзярэ́шся, дзярэ́цца; дзяро́мся, дзераце́ся, дзяру́цца; дзяры́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзірацца на кавалкі, шматкі.

Папера лёгка дзярэцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зношвацца да дзірак, станавіцца непрыгодным.

Па такой дарозе абутак хутка дзярэцца.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знімацца, адрывацца, адставаць.

Дзяры лыка пакуль дзярэцца (прыказка).

4. Драпаць адзін аднаго.

Каты дзяруцца.

5. Наносіць каму-н. драпіны.

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

драця́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Лічынка жука-шчаўкуна, шкодніка сельскагаспадарчых і дзікарослых раслін.

Д. жыве ў глебе.

драцяны́ гл. дрот.

драч, драча́, мн. драчы́, -о́ў, м.

Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых са скрыпучым, прарэзлівым крыкам, дзяркач².

У траве гучна адазваўся д.

драчо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і дранік.

дробна... (а таксама драбна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дробны, напр.: дробнатаварны, дробнабуржуазны, дробназубчасты, дробназярністы.