дра́цца, дзяру́ся, дзярэ́шся, дзярэ́цца; дзяро́мся, дзераце́ся, дзяру́цца; дзяры́ся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзірацца на кавалкі, шматкі.
Папера лёгка дзярэцца.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зношвацца да дзірак, станавіцца непрыгодным.
Па такой дарозе абутак хутка дзярэцца.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знімацца, адрывацца, адставаць.
Дзяры лыка пакуль дзярэцца (прыказка).
4. Драпаць адзін аднаго.
Каты дзяруцца.
5. Наносіць каму-н. драпіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)