світа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Час перад усходам сонца; самы пачатак раніцы.
Выгнаць карову ў поле на світанні.
2. перан. Ранні перыяд, пачатак чаго-н.
С. майго юнацтва.
|| прым. світа́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
сві́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Цёплая вязаная кофта без засцежак.
світа́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.
1. безас. Пачынаць развіднівацца (аб набліжэнні ўсходу сонца).
Зімой світае позна.
2. Пачынацца, наступаць (пра дзень).
Пасля ночы світае дзень.
сві́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Тое, што і світа².
|| прым. сві́ткавы, -ая, -ае.
свіце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сві́ціцца; незак.
1. Быць бачным, праглядацца праз што-н.
Праз бярэзнік свіцілася поле.
2. Будучы рэдкім, не густым, прапускаць праз сябе святло.
Занавеска на акне свіцілася.
3. перан. Пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека: адлюстроўваць якія-н. пачуцці.
Дзіця свіцілася ад радасці.
свішч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Загана ў чым-н. у выглядзе адтуліны, сітавіны.
С. у арэхах.
2. Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці (спец.).
3. Ненармальны канал, які ўтвараецца ў тканках арганізма з выхадам на паверхню цела; фістула.
С. на губе.
|| прым. сві́шчавы, -ая, -ое.
свішчава́ты, -ая, -ае.
Са свішчамі (у 1 знач.).
С. арэх.
|| наз. свішчава́тасць, -і, ж.
своеасаблі́вы, -ая, -ае.
1. Не падобны да іншых, які мае свае адметныя ўласцівасці, арыгінальны.
С. характар.
Своеасаблівая асоба.
2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі падобны да каго-, чаго-н., які нагадвае што-н.
Над сцежкай с. тунэль з верхавін бяроз.
|| наз. своеасаблі́васць, -і, ж. (да 1 знач.).
своекары́слівы, -ая, -ае.
Які дбае толькі пра ўласную выгаду; карыслівы.
С. чалавек.
Своекарыслівыя разлікі.
|| наз. своекары́слівасць, -і, ж.
своеўла́дны, -ая, -ае.
Які робіць што-н. па сваёй волі, па сваім нораве; свавольны.
С. чалавек.
|| наз. своеўла́дства, -а, н.