Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фамі́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка.

Радавітая ф.

2. Сям’я, члены сям’і (уст.).

|| прым. фамі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ф. дом Міцкевічаў.

фамілья́рнасць, -і, ж.

1. гл. фамільярны.

2. Фамільярныя паводзіны, учынкі.

Ф. у адносінах да старэйшых.

фамілья́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім і без дап. (разм.).

Паводзіць сябе развязна, бесцырымонна.

Не надта з ім фамільярнічай.

фамілья́рны, -ая, -ае.

Развязны, занадта бесцырымонны.

Фамільярныя адносіны да каго-н. Ф. тон.

|| наз. фамілья́рнасць, -і, ж.

фана... (гл. фона...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «фона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: фанаграма, фанаграфія, фанаскоп, фанатэка.

фанабэ́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і фанабэрысты.

|| наз. фанабэ́рлівасць, -і, ж.

фанабэ́рысты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй.

Ф. дзяцюк.

Фанабэрыстая натура.

|| наз. фанабэ́рыстасць, -і, ж.

фанабэ́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак. (разм.).

Трымацца з фанабэрыяй; важнічаць, задавацца.

фанабэ́рыя, -і, ж. (разм.).

Зазнайства, пыхлівасць, ганарыстасць.

фанагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Дыск, плёнка, магнітная стужка і пад. з гукавым запісам.

|| прым. фанагра́мны, -ая, -ае.