Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

свалата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (разм. лаянк.).

Тое, што і сволач (у 2 знач.).

свалачны́, -а́я, -о́е (разм., лаянк.).

Подлы, агідны.

С. характар.

сва́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам, лаянкай і пад.

Распачаць сварку.

Лепш благі мір, як добрая с. (прыказка).

сварлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да сварак, спрэчак.

С. сусед.

С. характар.

|| наз. сварлі́васць, -і, ж.

свары́цца, свару́ся, сва́рышся, сва́рыцца; незак.

1. Распачынаць сварку, лаяцца з кім-н.

Сварацца жанчыны каля студні.

2. Крычаць на каго-н., лаяць за што-н.

На мужа сварылася жонка.

|| зак. пасвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца.

свары́ць, свару́, сва́рыш, сва́рыць; незак., каго.

Выклікаць сварку, спрэчку каго-н. з кім-н.

|| зак. пасвары́ць, -свару́, -сва́рыш, -сва́рыць.

П. сяброў.

сва́стыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

Знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад вуглом канцамі — эмблема германскага фашызму (першапачаткова арнаментальны матыў у старажытных культурах, у мастацтве некаторых народаў).

сват, -а, М сва́це, мн. сваты́, -о́ў, м.

1. Той, хто сватае каго-н. каму-н.

Сустракаць сватоў.

2. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

Ні сват ні брат — ніякая не радня.

|| ж. сва́цця, -і, мн. -і, -яў.

сва́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., да каго і без дап.

Прасіць згоды на шлюб.

С. да дзяўчыны з суседняй вёскі.

|| зак. пасва́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. сва́танне, -я, н. і сватаўство́, -а́, н.

сва́таць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. каму. Прапаноўваць каго-н. у мужы ці ў жонкі.

Сваталі яму многа дзяўчат.

2. Прасіць згоды на шлюб з кім-н. (у жанчыны або ў яе радні).

С. дачку суседа.

3. перан. Настойліва прапаноўваць што-н. (заняць якую-н. пасаду, выступіць у каго-н. або выкарыстаць што-н., назначыць у якасці каго-н. і пад.; разм.).

С. у кіраўнікі.

|| зак. пасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, сасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, вы́сватаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і усва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. сва́танне, -я, н. і сватаўство́, -а́, н.