прасціна́, -ы́, мн. про́сціны і (з ліч. 2, 3, 4) прасціны́, про́сцін, ж. Доўгі і шырокі кавалак тканіны, які падсцілаецца на пасцелі.
|| памянш. прасці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. прасці́нны, -ая, -ае.
прасцэ́ніум, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Частка сцэны перад заслонай.
|| прым. прасцэ́ніумны, -ая, -ае.
прасця́г, -у, мн. -і, -аў, м.
Свабодны, вялікі прастор; шыр.
Прасцягі палёў.
прасця́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Прастадушны чалавек.
|| памянш. прасцячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| ж. прасця́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
прасыпа́цца гл. праспацца.
прасыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Тое, што і сохнуць (у 1 знач.).
Вясной зямля добра прасыхае.
Піць не прасыхаючы (піць спіртнога многа, увесь час).
|| наз. прасыха́нне, -я, н.
прасява́нне гл. прасеяць.
прасява́цца гл. прасеяцца.