Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць шрубамі.

2. Сапсаваць частым зашрубоўваннем і расшрубоўваннем.

|| незак. сашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сашрубо́ўванне, -я, н.

саштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Штурхнуўшы, зрушыць з месца.

С. камень з дарогі.

С. з моста ў рэчку (зверху ўніз).

|| незак. сашту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і саштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сашту́рхванне, -я, н. і саштурхо́ўванне, -я, н.

сашчамі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́міцца; зак. (разм.).

1. Шчыльна самкнуцца, злучыцца (пра зубы, пальцы і пад.).

2. перан. Пра сэрца, душу: адчуць боль, цяжар пад уплывам якога-н. пачуцця.

Ад жалю сашчамілася сэрца.

|| незак. сашчамля́цца, -я́ецца і сашчэ́млівацца, -аецца.

сашчамі́ць, -шчамлю́, -шчэ́міш, -шчэ́міць; -шчэ́млены; зак., што (разм.).

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.).

С. зубы.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнага болю, смутку і пад.

Жаль сашчаміў сэрца.

|| незак. сашчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і сашчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

сашчапі́цца, -шчаплю́ся, -шчэ́пішся, -шчэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца пры дапамозе чаго-н. (сашчэпак, клямараў і пад.).

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сплёўшыся, злучыцца разам; шчыльна з сілай сціснуцца (пра зубы і пад.), сашчаміцца (пра рукі, пальцы і пад.).

Пальцы сашчапіліся ў кулакі.

3. перан. Сысціся ў бойцы, спрэчцы.

С. за грудкі.

|| незак. сашчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і сашчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

сашчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.

1. Злучыць адно з адным пры дапамозе сашчэпак, клямараў і пад.

С. ланцуг.

2. Злучыць разам, сплятаючы (рукі, пальцы).

С. кулак.

С. рукі.

С. зубы (сціснуць).

|| незак. сашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і сашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

сашчыпа́ць, -шчыплю́, -шчы́плеш, -шчы́пле; -шчыпі́; -шчыпа́ны; зак., што.

Шчыпаючы сарваць, вырваць што-н.

С. шчаўе.

С. лусту хлеба.

|| незак. сашчы́пваць, -аю, -аеш, -ае; аднакр. сашчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.

|| наз. сашчы́пванне, -я, н.

сашчэ́млівацца гл. сашчаміцца.

сашчэ́мліваць гл. сашчаміць.

сашчэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Прылада для сашчэплівання папер.

2. Прыстасаванне, з дапамогай якога счапляюць што-н. (спец.).

Вагонныя сашчэпкі.

|| прым. сашчэ́пачны, -ая, -ае.