Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фальста́рт, -у, М -рце, м.

У спорце: старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.

фальц, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Месца згібу аддрукаванага аркуша пры фальцаванні.

2. Шво на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.

3. Тое, што і паз (у 1 знач.).

фальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

1. Згінаць аддрукаваны аркуш пэўным чынам.

Ф. кнігу.

2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (пра металічныя лісты).

|| зак. сфальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. фальцава́нне, -я, н. і фальцо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фальцо́вачны, -ая, -ае і фальцава́льны, -ая, -ае.

Фальцовачнае шво.

Фальцавальны цэх.

фальцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца фальцоўкай.

|| ж. фальцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

фальцэ́т, -у, Мэ́це, м.

Вельмі высокі гук пеўчага голасу, які патрабуе асобага прыёму выканання, а таксама сама такая манера спеву.

|| прым. фальцэ́тны, -ая, -ае.

фальш, -у, м.

1. Падман, ашуканства, а таксама падробка.

Ф. у гульні ў карты.

Купіла не залатую рэч, а ф.

2. Адсутнасць натуральнасці, няшчырасць, неадпаведнасць праўдзе.

У гутарцы чуўся ф.

Штучнасць і ф. рамана.

3. Пра спеў: недакладнасць у выкананні, скажэнне.

фальшывамане́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца вырабам фальшывых грошай.

|| ж. фальшывамане́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

фальшы́віць, -шы́ўлю, -шы́віш, -шы́віць; незак.

1. Паводзіць сябе ненатуральна, няшчыра, прытварацца.

2. Пець не ў тон, утвараць фальшывыя гукі.

|| зак. сфальшы́віць, -шы́ўлю, -шы́віш, -шы́віць.

фальшы́вы, -ая, -ае.

1. Які мае ў сабе фальш, уводзіць у зман; несапраўдны, падроблены.

Фальшывая даведка.

2. Які не адпавядае сапраўднасці, ісціне; памылковы.

Фальшывая нота.

3. Прытворны, няшчыры, крывадушны.

Фальшывае спачуванне.

Фальшывыя людзі.

|| наз. фальшы́васць, -і, ж.

фальшы́ўка, -і, ДМы́ўцы, мн. -і, -шы́вак, ж. (разм.).

Фальшывы дакумент.