пракла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́; -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак., што.
1. Правесці, зрабіць (дарогу, шлях і пад.).
П. шашу. П. газаправод. П. сабе дарогу (таксама перан.: дабіцца добрага становішча ў жыцці). П. шлях, дарогу каму-, чаму-н. (таксама перан.: пасадзейнічаць каму-, чаму-н. у чым-н., стварыць умовы для развіцця чаго-н.). П. курс караблю (вычарціць на карце).
2. Укласці што-н. паміж чым-н.
П. паперу паміж талеркамі (або талеркі паперамі) пры ўпакоўцы.
|| незак. праклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пракла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. праклада́нне, -я, н., пракла́дванне, -я, н. і пракла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
пракле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак.
1. што. Прамазаць слоем клею.
2. Правесці які-н. час клеючы.
|| незак. пракле́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. пракле́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (да 1 знач.) і пракле́йванне, -я, н. (да 1 знач.).
праклён, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Крайняе і беспаваротнае асуджэнне са злавесным прадраканнем, пажаданнем (высок.).
П. вайне.
2. Гнеўнае, лаянкавае слова.
Наўздагон сыпаліся праклёны.
3. Ужыв. як выклічнік для выказвання гневу, крайняга раздражнення (разм.).
пракліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
1. гл. праклясці.
2. Лаяць, асуджаць (разм.).
Праклінаю сябе за непаваротлівасць.
праклясці́, -ляну́, -ляне́ш, -ляне́; -лянём, -леняце́, -ляну́ць; -ля́ў, -ляла́, -ло́; -ляні; -ля́ты; зак., каго-што.
1. Падвергнуць праклёну (высок.).
П. здрадніка.
2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне.
П. ўсё на свеце.
|| незак. пракліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пракля́ты, -ая, -ае.
Які выклікае праклён, ненавісны.
П. вораг.
Праклятая хвароба.
прако́л, -у, м.
1. гл. пракалоць.
2. мн. -ы, -аў. Скразная адтуліна, зробленая чым-н. калючым.
Вушы з праколамі. П. на білеце (кампосцерам).
3. перан. Хібы ў працы (разм.).
П. маркетолага дорага абышоўся прадпрыемству.
прако́лванне гл. пракалоць.
прако́лваць гл. пракалоць.
прако́пванне і прако́пка гл. пракапаць.