Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сатле́лы, -ая, -ае.

Такі, што, тлеючы, згніў або згарэў да канца.

Сатлелая адзежына.

Сатлелае вуголле.

сатле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тлеючы, згніць або згарэць да канца.

Вопратка сатлела ад часу.

У печы сатлела вуголле.

сатра́п, -а, мн. -ы, -аў м.

1. Намеснік правіцеля ў старажытнай Персіі і Індыі, які меў неабмежаваную ўладу.

2. перан. Самадур, дэспат, жорсткі начальнік, тыран.

|| прым. сатра́пскі, -ая, -ае.

сатура́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для насычэння вадкасцей вуглякіслым газам.

|| прым. сатура́тарны, -ая, -ае.

саты́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У грэчаскай міфалогіі: ніжэйшае бажаство ў выглядзе істоты з хвастом, рагамі і казлінымі нагамі, распусны спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса.

саты́ра, -ы, ж.

1. Рэзкая, з’едлівая іронія, высмейванне, развянчанне каго-, чаго-н.

2. Твор мастацтва і літаратуры, дзе высмейваюцца і рэзка асуджаюцца негатыўныя з’явы жыцця.

У сатыры вялікая сіла ачышчэння.

|| прым. сатыры́чны, -ая, -ае.

саты́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтар сатырычных твораў.

сатэ́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Скаварада з тоўстым дном і з высокімі прамымі бакамі.

сатэлі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. У Старажытным Рыме: узброены найміт-целаахоўнік.

2. перан. Выканаўца чужой волі, паслугач, памагаты (кніжн.).

3. Спадарожнік планеты (спец.).

Месяц — с.

Зямлі.

4. Дзяржава, фармальна незалежная, а па сутнасці падпарадкаваная іншай, больш моцнай дзяржаве.

саўгану́цца гл. соўгацца.