саступі́ць, -ступлю́, -сту́піш, -сту́піць; -сту́плены; зак.
1. Пакінуўшы якое-н. месца, перайсці на іншае.
С. на тратуар.
С. з ганка (спусціцца).
2. што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).
С. сваю чаргу.
С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага). Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).
3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).
Ён жа малы, трэба яму с.
4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.
У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.
5. што. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.
Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.
|| незак. саступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
састыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.
Тое, што і стыкавацца.
|| незак. састыко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
састыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. што.
Тое, што і стыкаваць.
|| незак. састыко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. састыко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і састыко́ўванне, -я, н.
|| прым. састыко́вачны, -ая, -ае.
сасу́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Трубчасты орган (у целе чалавека, жывёлы, у раслінных арганізмах), па якім цячэ вадкае рэчыва, кроў або лімфа.
Крывяносныя сасуды.
Сасуды раслін.
|| памянш. сасу́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.
сасуда...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сасудаў, напр.: сасудазвужальны, сасудападобны, сасударасшыральны, сасударухальны.
сасу́дзісты, -ая, -ае.
Які складаецца з сасудаў, мае адносіны да іх.
Сасудзістая тканка вока.
сасцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і сасцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).
1. каго-што. Збіць, сцябаючы чым-н.
С. траву.
С. куст парэчак.
2. што. Сапсаваць, зрабіць непрыгодным сцябаючы (пра пугу).
С. пугу.
3. каго (што). Удараючы пугай, дубцом, пакрыць пісагамі шкуру жывёлы.
|| незак. сасцёбваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. сасцёбванне, -я, н.
сатана́, -ы́, м.
1. Злы дух, д’ябал, які супрацьстаіць Богу.
2. м. і ж., разм. Лаянкавае слова.
|| прым. сатані́нскі, -ая, -ае.
С. смех (перан.: злосна-насмешлівы).
сатане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).
Станавіцца раз’юшана-злым, злейшым.
|| зак. асатане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.