Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

састарэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

Тое, што і састарэць.

састарэ́ць гл. старэць.

саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.

Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.

2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.

С. глебы.

С. крыві.

Лекавы с.

3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).

С. выканаўцаў спектакля.

4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).

Камандны с.

Выкладчыцкі с.

Лётны с.

5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.

Таварны с.

Пасажырскі с.

састаўны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў.

Састаўная лесвіца.

2. Які з’яўляецца часткай чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.

Састаўная частка лякарства.

Састаўны выказнік — які складаецца са звязкі і іменнай часткі.

састо́ены, -ая, -ае.

Які пасля стаяння даў асадак.

С. раствор.

састо́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сто́іцца; зак.

Пра вадкасць: пастаяўшы некаторы час, даць асадак.

Вада павінна с.

Малако састоілася (зверху сабралася смятанка).

|| незак. састо́йвацца, -аецца.

састрачы́ць, -страчу́, -стро́чыш, -стро́чыць; -стро́чаны; зак., што.

1. Злучыць строчкай.

С. кліны спадніцы.

2. Пра ніткі: зрасходаваць, шыючы на машыне.

|| незак. састро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

састро́іць гл. строіць¹.

саструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ру́ганы; зак., што.

1. Стругаючы, зняць, счысціць.

С. кару.

2. перан. Счысціць, абрэзаць больш чым трэба.

С. усю моркву.

|| незак. састру́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. састру́гванне, -я, н.

састры́гчы, -стрыгу́, -стрыжэ́ш, -стрыжэ́; -стрыжо́м, -стрыжаце́, -стрыгу́ць; -стры́г, -стры́гла, -стры́гло́; -стрыжы́; -стры́жаны; зак., што.

Зняць, зрэзаць нажніцамі і пад.

С. валасы.

|| незак. састрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.