Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

халу́йства, -а, н. (пагард.).

Паводзіны халуя; падхалімства.

халу́йстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (пагард.).

Весці сябе па-халуйску; падхалімнічаць.

халу́па, -ы, мн. -ы, -лу́п, ж.

Невялікая бедная хата.

Жыць у халупе.

халцэдо́н, -у, м.

Мінерал, разнавіднасць кварцу.

|| прым. халцэдо́навы, -ая, -ае.

халэ́мус, нескл., м., у знач. вык., каму-чаму (разм., жарт.).

Гібель, канец, смерць.

халя́ва, -ы, мн. -ы, -я́ў, ж.

Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена.

Прышыць новыя перады да халяў.

На халяву (разм., груб.) —

1) хітруючы, нічога не робячы (жыць, пражыць і пад.); на дурніцу.

Пражыць жыццё на халяву;

2) бясплатна, дарэмна, нічога не плацячы (рабіць што-н.).

холада... (а таксама халада...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да холаду (у 1 знач.), напр.: холадалюбівы, холадаўстойлівы;

2) які мае адносіны да халадзільных установак, напр. холадакамбінат.