Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

халадзі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для ахаладжэння, замарожвання чаго-н., захавання чаго-н. пры штучна паніжанай тэмпературы.

Халадзільная камера.

Халадзільная тэхніка.

халадзі́на, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і халадэча.

На дварэ х.

халадзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; незак.

1. што. Рабіць халодным, ахалоджваць, астуджваць.

Раса халодзіць ногі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Выклікаць адчуванне холаду.

Вецер дзьмуў у спіну і прыемна халадзіў.

Страх халадзіў кроў у жылах (перан.).

халадзі́шча, -а, м.

Вельмі моцны холад.

халаднава́ты, -ая, -ае.

1. Умерана халодны.

Халаднаватае надвор’е.

2. перан. Раўнадушны, бясстрасны.

Халаднаватыя адносіны.

|| наз. халаднава́тасць, -і, ж.

халадне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

1. Станавіцца халодным, халаднейшым.

Бліжэй к вечару паветра халаднела.

Рукі пачынаюць х.

2. перан. Траціць душэўную цеплыню, станавіцца абыякавым.

Дружба астывала, халаднела.

|| зак. пахаладне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

халадні́к, -у́, м.

Халодная страва з бацвіння ці шчаўя, запраўленая пакрышаным агурком, цыбуляй, яйцом і смятанай.

|| прым. халаднікóвы, -ая, -ае.

халадо́к, -дку́, м.

1. Цяністае месца, цянёк.

Сядзець у халадку.

2. Свежае халаднаватае паветра.

Павеяла халадком.

3. Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка.

Халадком добра касіць.

4. перан. Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго-, чаго-н.

У голасе яго адчуваўся х.

халадэ́ча, -ы, ж.

Моцны холад.

У хаце х., не вытрымаць.

халамі́да, -ы, ДМі́дзе, мн. -ы, -мі́д, ж. (разм.).

Тое, што і хламіда (у 2 знач.).