Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фалеры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення.

2. Калекцыянаванне значкоў і розных нагрудных знакаў.

|| прым. фалерысты́чны, -ая, -ае.

фалія́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Тоўстая кніга вялікага фармату, звычайна старадаўняя.

|| прым. фалія́нтавы, -ая, -ае і фалія́нтны, -ая, -ае.

фальбо́на, -ы, мн. -ы, -бо́н, ж.

Паласа матэрыі, прышытая зборкамі да прыполу спадніцы, фартуха і пад.

Спадніца з фальбонамі.

|| прым. фальбо́ністы, -ая, -ае.

фальва́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і Заходняй Украіне: панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян.

2. Невялікая сядзіба пана, хутар.

|| прым. фальварко́вы, -ая, -ае.

фальклары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фальклоры.

|| ж. фальклары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фальклары́сцкі, -ая, -ае.

фальклары́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука аб фальклоры, народнай творчасці.

|| прым. фалькларысты́чны, -ая, -ае.

фалькло́р, -у, м.

Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў.

Беларускі славесны ф.

|| прым. фалькло́рны, -ая, -ае.

фальсіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Падрабіць (падрабляць), сказіць (скажаць) з мэтай выдаць за сапраўднае.

Ф. гісторыю.

|| наз. фальсіфіка́цыя, -і, ж.

фальсіфіка́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто фальсіфікуе што-н.

|| ж. фальсіфіка́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фальсіфіка́тарскі, -ая, -ае.

фальсіфіка́цыя, -і, ж.

1. гл. фальсіфікаваць.

2. мн. -і, -цый. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка.