Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

му́лка, безас., у знач. вык.

Цвёрда.

М. сядзець.

Мякка сцеле, ды мулка спацьужыв. ў дачыненні да таго, хто добры на словах, а не на справе.

му́лкі, -ая, -ае.

Які муляе, цвёрды.

Мулкая пасцель.

|| наз. му́лкасць, -і, ж.

мульта́н¹, -у, м.

Баваўняная варсістая тканіна.

|| прым. мультано́вы, -ая, -ае.

Мультановая сукенка.

мульта́н², -у, м.

Гатунак турэцкага тытуню.

мультфі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мультыплікацыйны фільм.

мультымільяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік многамільённага багацця.

мультыпліка́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічнае прыстасаванне для ўзмацнення дзеяння якога-н. механізма, узмацнення ціску і пад.

2. Спецыяліст па мультыплікацыі.

|| прым. мультыпліка́тарскі, -ая, -ае.

мультыпліка́цыя, -і, ж.

Кіназдымка паслядоўных фаз руху малюнкаў або лялек, у выніку якой пры дэманстрацыі на экране ў гледача ствараецца ілюзія іх руху.

|| прым. мультыплікацы́йны, -ая, -ае.

муля́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Злепак або мадэль прадмета ў натуральную велічыню.

Васковы м. медаля.

|| прым. муля́жны, -ая, -ае.

му́ляр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рабочы, які будуе што-н. з каменю або цэглы.

2. Пячнік, спецыяліст па кладцы печаў.

|| прым. муля́рскі, -ая, -ае.

М. інструмент.