лупі́ць¹, луплю́, лу́піш, лу́піць; лу́плены; незак., каго (што).
1. Знімаць, абдзіраць (скуру, кару і інш.) з чаго-н. або ачышчаць ад лупін; абіраць.
Л. кару з дрэва.
Л. бульбу.
2. Драць на часткі (разм.).
Нашто ты кнігу лупіш?
3. каго (што). Моцна біць, лупцаваць каго-н.
Л. каня пугай.
4. 3 сілай удараць у што-н., па чым-н.
Л. нагой у дзверы.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай (разм.).
Лупіць дождж.
Л. у бубен.
◊
Лупіць скуру (разм.) —
1) браць празмерна вялікую плату;
2) моцна біць.
Лупіць як сідараву казу (разм.) — бязлітасна біць каго-н.
|| зак. аблупі́ць, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены (да 1 знач.), злупі́ць, злуплю́, злу́піш, злу́піць; злу́плены (да 1 і 3 знач.) і адлупі́ць, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены (да 1 знач.).
лупі́ць², луплю́, лу́піш, лу́піць; незак. (разм.).
Вытарашчваць вочы.
Чаго ты лупіш вочы?
лупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., каго (што).
Моцна біць, хвастаць.
|| зак. адлупцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны і вы́лупцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны
|| аднакр. лупцану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. лупцава́нне, -я, н. і лупцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.
луска́, -і́, ДМ -сцэ́, ж.
Дробныя пласцінкі, якімі пакрыта цела рыб, яшчарак, змей.
|| памянш. лу́сачка, -і, ДМ -чцы, ж.
|| прым. лускавы́, -а́я, -о́е.
луска...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да лускі, лускавінак, напр.: лускаачышчальны, лускакрылы, лускападобны, лускахвосты.
лускава́ты, -ая, -ае.
Пакрыты луской.
Л. ствол дрэва.
Лускаватыя паўзуны.
Атрад лускаватых (наз.).
|| наз. лускава́тасць, -і, ж.
лускакры́лыя, -ых.
Назва атрада насякомых, да якога адносяцца матылькі.
лу́скат, -у, М -каце, м. (разм.).
Трэск, лусканне.
Чуўся аддалены л. сухіх галінак.
лу́скаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. што. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.
Л. сланечнік.
2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі, патрэскваць.
Пальцы лускаюць.
|| аднакр. лу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. лу́сканне, -я, н.
лу́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, луст і -аў, ж.
Адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба, сала і пад.
|| памянш. лу́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. лу́ставы, -ая, -ае.