Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гене́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука, якая вывучае законы і механізмы спадчыннасці і зменлівасці.

|| прым. генеты́чны, -ая, -ае.

Г. код.

ге́ній, -я і -ю, мн. -і, -яў, м.

1. -ю. Самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці.

Музычны г.

Чайкоўскага.

2. -я. Чалавек, надзелены такой адоранасцю.

Творчасць геніяў.

3. -я. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, які кіруе яго жыццём і прадвызначае характар.

Добры геній — той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў.

Злы геній — той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў.

генія́льны, -ая, -ае.

1. Надзелены геніем (у 1 знач.).

Г. пісьменнік.

2. Уласцівы генію, творча дасканалы.

Геніяльная сімфонія Шастаковіча.

|| наз. генія́льнасць, -і, ж.

гено́м, -у, м.

Сукупнасць генаў, якія змяшчаюцца ў адзінарным наборы храмасом дадзенага арганізма.

Мутацыя геному.

|| прым. гено́мны, -ая, -ае.

геншта́б, -а, мн. генштабы́, -о́ў, м.

Генеральны штаб.

|| прым. геншта́баўскі, -ая, -ае.

гео́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне геаграфіі.

гео́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне геалогіі.

геолагаразве́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Геалагічныя пошукі карысных выкапняў.

|| прым. геолагаразве́дачны, -ая, -ае.

геолагаразве́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца геолагаразведкай.

|| ж. геолагаразве́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

гео́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне геаметрыі.