Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ген, -а, мн. -ы, -аў, м.

Структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасці, якая кантралюе развіццё пэўнай прыкметы ці ўласцівасці.

|| прым. ге́нны, -ая, -ае.

Генная інжынерыя (канструяванне новых спалучэнняў генаў).

ген...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. генеральны, напр.: генплан, генштаб, генпадрадчык.

гена...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да генаў, напр.: генасістэматыка, генатып, генафонд.

генацы́д, -у, М -дзе, м.

Палітыка знішчэння асобных груп насельніцтва або цэлых народаў па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах.

|| прым. генацы́дны, -ая, -ае.

ге́ндар, -а, м.

Сацыяльныя функцыі, звязаныя з адрозненнямі па полу.

|| прым. ге́ндарны, -ая, -ае.

Г. стэрэатып.

генеало́гія, -і, ж.

1. Раздзел гістарычнай навукі, які вывучае паходжанне і сувязі асобных родаў¹ (у 2 знач.).

2. Гісторыя роду¹ (у 2 знач.); радаслоўе.

|| прым. генеалагі́чны, -ая, -ае.

гене́зіс, -у, м.

Паходжанне, гісторыя ўзнікнення і развіцця чаго-н.

Г. славянскіх моў.

|| прым. генеты́чны, -ая, -ае.

генера́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Воінскае званне вышэйшага каманднага складу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Г.-маёр.

Г.-лейтэнант.

Г.-палкоўнік.

Г. арміі.

|| прым. генера́льскі, -ая, -ае.

Генеральскія пагоны.

генералі́сімус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самае высокае воінскае званне ў некаторых краінах, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Г.

Сувораў.

генералітэ́т, -у, Ма́це, м., зб.

Генералы, вышэйшы камандны склад арміі.