Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

геа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які звязаны з зямлёй, напр.: геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.

геагра́фія, -і, ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню Зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, насельніцтва, эканамічныя рэсурсы і матэрыяльную вытворчасць.

Фізічная г.

Эканамічная г.

|| прым. геаграфі́чны, -ая, -ае.

геадэзі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

|| ж. геадэзі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

геадэ́зія, -і, ж.

Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе паверхні на планах і картах.

|| прым. геадэзі́чны, -ая, -ае.

геало́гія, -і, ж.

Навука аб гісторыі развіцця, складзе і будове зямной кары, аб размяшчэнні ў ёй карысных выкапняў.

|| прым. геалагі́чны, -ая, -ае.

геаме́трыя, -і, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны і формы.

|| прым. геаметры́чны, -ая, -ае.

геапалі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама́ знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прым. геапаліты́чны, -ая, -ае.