Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гекза́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У антычным метрычным вершаскладанні — шасцістопны дактыль з апошняй усечанай стапой¹.

|| прым. гекзаметры́чны, -ая, -ае.

гекта...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. сто, напр.: гектават, гектапаскаль.

гектаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

Друкаваць на гектографе.

|| наз. гектаграфава́нне, -я, н.

гекта́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Метрычная мера зямельнай плошчы, роўная 10 000 м².

|| прым. гекта́рны, -ая, -ае.

гекто́граф, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту.

|| прым. гектаграфі́чны, -ая, -ае.