Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гегемані́зм, -у, м. (кніжн.).

Палітыка, заснаваная на імкненні да панавання над усім светам, над іншымі краінамі і народамі.

|| прым. гегемані́сцкі, -ая, -ае.

Г. курс.

гегемо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто з’яўляецца галоўным над кім-, чым-н., каму належыць кіруючая роля ў чым-н.

гегемо́нія, -і, ж.

Першынство, перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.