ге́ній, -я і -ю, мн. -і, -яў, м.

1. -ю. Самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці. Музычны г. Чайкоўскага.

2. -я. Чалавек, надзелены такой адоранасцю. Творчасць геніяў.

3. -я. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, які кіруе яго жыццём і прадвызначае характар.

Добры геній — той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў.

Злы геній — той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)