Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саракано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Членістаногая жывёліна з чэрвепадобным целам і вялікай колькасцю ножак; мнаганожка.

сарако́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж.

Тое, што мае таўшчыню ў 40 мм (разм.).

Дошка-с.

сарамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (разм.).

1. Сорам, ганьба.

С. якая!

Нельга ж так гаварыць.

2. Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны.

Не мець ніякай сараматы так рабіць.

сараматні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Бессаромны чалавек; той, хто парушае правілы прыстойнасці.

|| ж. сараматні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

сараматны́, -а́я, -о́е.

Бессаромны, непрыстойны.

Сараматныя паводзіны.

сарамаці́цца, -мачу́ся, -ма́цішся, -ма́ціцца; -ма́цімся, -ма́ціце́ся, -ма́цяцца; незак.

1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх паводзін; няславіць, ганьбіць сябе.

С. за зробленае.

2. Бянтэжыцца.

Юнак сарамаціўся.

|| зак. асарамаці́цца, -мачу́ся, -ма́цішся, -ма́ціцца; -ма́цімся, -ма́ціце́ся, -ма́цяцца (да 1 знач.).

сарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; незак., каго.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. за дрэнныя ўчынкі.

2. Няславіць, ганьбіць; бянтэжыць.

Што ты сябе сарамаціш?

|| зак. асарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 2 знач.), пасарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны і прысарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 1 знач.).

сарамлі́вы, -ая, -ае.

1. Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы.

С. хлапец.

2. Непрыстойны.

Сарамлівыя словы.

|| наз. сарамлі́васць, -і, ж.

сарамя́жлівы, -ая, -ае.

Тое, што і сарамлівы (у 1 знач.).

|| наз. сарамя́жлівасць, -і, ж.

саранча́, -ы́, ж., таксама зб.

Насякомае, небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі, які пералятае вялікімі масамі.

С. наляцела.

Накінуцца на што-н., як с. (прагна, падбіраючы ўсё; разм.).

|| прым. саранчо́вы, -ая, -ае.

Сямейства саранчовых (наз.).