Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае.

Дзве брыгады яднаюцца.

2. Аб’ядноўвацца, згуртоўвацца для агульных дзеянняў.

Народы ядналіся ў барацьбе з агульным ворагам.

3. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць сувязь з кім-н.

Суседзі яднаюцца.

|| наз. ядна́нне, -я, н.

ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.

Я. рэкі каналам.

2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.

Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.

Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. каго (што). Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.

Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.

Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. ядна́нне, -я, н.

ядо́к, едака́, мн. едакі́ і едако́ў, м.

1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванні, або (звычайна з азначэннем) пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды.

Які я., такі і работнік (з нар.).

2. Той, хто харчуецца дзе-н. або знаходзіцца дзе-н. на харчовым забеспячэнні.

Размеркаваць па едаках.

|| прым. ядо́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

ядо́мы, -ая, -ае.

Прыгодны для спажывання, прыдатны для ежы.

Я. грыб.

|| наз. ядо́масць, -і, ж.

я́драны, -ая, -ае.

1. 3 буйным спелым ядром.

Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.

Я. мужчына.

Ядранае паветра.

Ядранае збожжа.

|| наз. я́дранасць, -і, ж.

ядро́, -а́, мн. я́дры іліч. 2, 3, 4) ядры́, я́дзер і я́драў, н.

1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.

Я. слівавай костачкі.

2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.

Я. каметы.

Я.

Зямлі.

Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).

3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.

Я. атрада, арганізацыі.

5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. я́дзерка, -а, мн. -і, -рак, н. (да 1 знач.) і (разм.) я́дзерца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. я́дзерны, -ая, -ае (да 1—3 і 5 знач.) і ядро́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Ядровае мыла (спец.) — сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

я́дрыца, -ы, ж.

Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі.

яду́н, едуна́, мн. едуны́, едуно́ў, м. (разм.).

Тое, што і ядок (у 1 знач.).

яе́.

1. гл. ён.

2. займ. прынал. Які належыць ёй.

Яе сям’я.

яе́чка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. яйцо.

2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі, а таксама адзін з органаў унутранай сакрэцыі ў чалавека і млекакормячых.

Як яечка (разм.) — пра што-н. добра зробленае, прыгожае.