ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.
Я. рэкі каналам.
2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.
Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.
Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.
3. каго (што). Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.
Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.
4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.
Нас яднаюць агульныя інтарэсы.
|| наз. ядна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)