Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спявак, артыст хору.

|| ж. хары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

ха́рыус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прэснаводная рыба сямейства ласосяў.

харэагра́фія, -і, ж.

Мастацтва танца, а таксама пастаноўка балетных танцаў.

|| прым. харэаграфі́чны, -ая, -ае.

харэ́й¹, -я, мн.э́і, -рэ́яў, м.

Двухскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе ў сілаба-танічным вершаскладанні.

|| прым. харэі́чны, -ая, -ае.

харэ́й², -я, мн.э́і, -рэ́яў, м.

Доўгі шост для кіравання запрэжкамі аленяў або сабак.

харэо́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па харэаграфіі.