Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хака́сы, -аў, адз. хака́с, -а, м.

Цюркскі народ, які жыве ў Рэспубліцы Хакасіі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. хака́ска, -і, ДМа́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. хака́скі, -ая, -ае.

Хакаская мова.

хакеі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які гуляе ў хакей.

|| ж. хакеі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. хакеі́сцкі, -ая, -ае.

хаке́й, -е́я, м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве.

Х. з мячом.

|| прым. хаке́йны, -ая, -ае.

ха́кі.

1. прым., нязм. Шаравата-зялёны.

Гімнасцёрка колеру х.

2. нескл., н. Тканіна або адзенне такога колеру.

Апранацца ў х.

халада... (гл. холада...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «холада...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: халадабойня, халадатранспарт, халадатэхніка.

халадабо́йня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Невялікая бойня з халадзільнікамі для захоўвання мяса забітай жывёлы.

халада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра.

У кастрычніку стала х.

2. Тое, што і халадзець (у 2 знач.; разм.).

3. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць (разм.).

У вайну і халадалі і галадалі.

|| зак. пахалада́ць, -а́е (да 1 знач.).

халадзе́ц, -дцу́, м.

Страва з загуслага пры ахаладжэнні мяснога або рыбнага адвару з дробнымі кавалачкамі мяса або рыбы.

|| прым. халадцо́вы, -ая, -ае.

халадзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца халодным, халаднейшым.

У канцы лета раніцы халадзеюць.

Рукі халадзеюць.

2. перан. Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і пад.

Кроў халадзее ў жылах.

|| зак. пахаладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

халадзі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шафа з халадзільнай устаноўкай.

Трымаць прадукты ў халадзільніку.

2. Збудаванне, прадпрыемства, спецыяльнае памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання чаго-н. у холадзе.

Вагон-х.

Прамысловы х.

|| прым. халадзі́льнікавы, -ая, -ае.