Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фанта́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тое, што заснавана на творчым уяўленні, на фантазіі.

Ф. народных паданняў.

2. Што-н. нерэальнае, немагчымае.

Асушыць такое балота!

Гэта ж ф.!

3. Жанр мастацкай літаратуры, кіно і мастацтва, у творах якога адлюстроўваюцца выдуманыя, звышнатуральныя падзеі і з’явы, а таксама самі такія творы.

Навуковая ф.

|| прым. фантасты́чны, -ая, -ае. Ф. раман.

Фантастычная літаратура.

фантасты́чны, -ая, -ае.

1. гл. фантастыка.

2. Падобны на фантазію (у 2 знач.); казачны, чароўны, звышнатуральны.

Ф. прывід.

Ф. пейзаж.

Фантастычнае святло.

3. Зусім неверагодны, непраўдападобны.

Фантастычная задума.

Гэты чалавек фантастычна (прысл.) таленавіты.

|| наз. фантасты́чнасць, -і, ж.

фанто́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прывід, здань.

Таямнічы ф.

фанфа́ра, -ы, мн. -ы, -фа́р, ж.

1. Медны духавы музычны інструмент, які мае выгляд падоўжанай трубы.

Пад гукі фанфар (таксама перан.: вельмі ўрачыста).

2. Музычная фраза, кароткі сігнал урачыстага характару, які выконваецца на такім інструменце.

Загучалі фанфары.

|| прым. фанфа́рны, -ая, -ае.

фанфаро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Выхваляка, хвалько, чалавек, які выстаўляе напаказ свае здольнасці.

|| прым. фанфаро́нскі, -ая, -ая.

фанфаро́нства, -а, н. (разм.).

Паводзіны фанфарона, пахвальба.

фанфары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Трубач, які іграе на фанфары.

фона... (а таксама фана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да гуку, голасу, напр.: фонаграфаванне, фонаэлектракардыяграма, фонамарфалогія, фонахрэстаматыя.