Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сабо́, нескл., адз. м. і н.

Чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва.

Зручны с.

Модныя с.

сабо́й гл. сябе.

сабо́р, -а; -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сход, з’езд (спец.).

Царкоўны с.

Памесны с. (з’езд служыцеляў хрысціянскай царквы).

2. -а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры.

Кафедральны с.

|| прым. сабо́рны, -ая, -ае.

сабо́раванне, -я, н.

Адно з таінстваў хрысціянскай царквы: чытанне малітваў, памазанне ялеем цяжкахворага або паміраючага чалавека.

сабо́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго.

У хрысціян: правесці (праводзіць) над кім-н. сабораванне.

сабо́ю гл. сябе.

сабра́ны, -ая, -ае.

Які ўмее засяродзіцца; падцягнуты.

|| наз. сабра́насць, -і, ж.

У навуковай працы патрэбна с. і засяроджанасць.

сабра́т, -а, М -бра́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Блізкі таварыш па занятку, па родзе дзейнасці.

С. па зброі.

2. перан. Хто-, што-н. у шэрагу падобных істот, з’яў (разм.).

Не горшы за сваіх сабратаў.

сабра́цца, збяру́ся, збярэ́шся, збярэ́цца; збяро́мся, збераце́ся, збяру́цца; збяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Сысціся, з’ехацца, згрупавацца ў адно месца.

Сабраліся ўсе ўдзельнікі паходу.

Вечарам уся сям’я сабралася дома.

2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Паступова накапіцца, назбірацца ў адным месцы.

Сабралася нямала ягад.

Над балотам збіраюцца хмары.

3. Падрыхтаваць, нагатаваць усё неабходнае для паездкі, паходу куды-н.

С. ў горад.

С. на паляванне.

4. з інф. Наважыцца зрабіць што-н.

С. вячэраць.

С. садзіць агарод.

Сабрацца з думкамі — унутрана арганізаваць сябе.

Сабрацца з духам — набрацца смеласці.

Сабрацца ў прочкі — звычайна пайсці ад мужа; пакінуць сваю сям’ю з-за неладоў.

Сабрацца ў свіныя галасы (разм.) — у позні час, са спазненнем.

|| незак. збіра́цца, -а́юся, -а́ешся. -а́ецца.

|| наз. збор, -у, м. (да 1 знач.).

сабра́ць, збяру́, збярэ́ш, збярэ́; збяро́м, збераце́, збяру́ць; збяры́; сабра́ны; зак.

1. каго-што. Сканцэнтраваць у адным месцы, запрасіўшы або прымусіўшы прыехаць, прыйсці куды-н.

С. студэнтаў.

2. што і чаго. Назапасіць дзе-н., паступова збіраючы, адшукваючы.

С. многа значкоў.

С. грошы на мэблю.

3. што. Размясціць блізка адно ля аднаго; злучыць што-н.

С. кветкі ў букет.

4. што. Зняць пасля паспявання ўраджай.

С. ягады з кустоў парэчак.

С. добры ўраджай пшаніцы.

5. што і чаго. Пазбіраць, падбіраючы з зямлі рассыпанае, раскіданае; прывесці ў парадак.

С. шчаўя ў суп.

С. бульбу пасля бараны.

С. інструмент са стала.

6. што. Узяўшы з розных крыніц, сканцэнтраваць, змясціць у адным месцы.

С. звесткі.

С. прапановы і заўвагі.

7. што. Пры галасаванні атрымаць пэўную колькасць галасоў за сябе, за сваю кандыдатуру.

С. большасць галасоў.

8. што. Склаўшы ў адно месца. падрыхтаваць, нагатаваць.

С. сумку ў дарогу.

9. каго (што). Падрыхтаваць у дарогу таго, хто ад’язджае.

С. сына ў паездку.

10. што. Злучыўшы асобныя часткі, дэталі. атрымаць што-н. цэлае.

С. матацыкл.

С. будзільнік.

11. перан., што. Мабілізаваць свае сілы, волю, энергію і пад., прывесці сябе ў актыўны стан.

С. волю.

12. што і без дап. Зрабіць зборкі на чым-н.

С. сукенку ў поясе.

13. што. Паставіць, прыгатаваць на стол усё неабходнае для яды.

Тое-сёе можна с. на стол.

С. абед.

|| незак. збіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. збор, -у, м. і збіра́нне, -я, н.