Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лілова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) ліловы, з ліловым адценнем, напр.: лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны; 2) ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: лілова-белы, лілова-сівы.

ліло́вы, -ая, -ае.

Светла-фіялетавы, колеру бэзу ці фіялкі.

Л. колер.

|| наз. ліло́васць, -і, ж.

ліма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Заліў, утвораны морам у нізоўях ракі, а таксама салёнае возера паблізу мора, звычайна багатае на лячэбныя гразі.

|| прым. ліма́нны, -ая, -ае.

лімана́д, -у, М -дзе, м.

Салодкі безалкагольны напітак, звычайна з сокам лімона.

|| прым. лімана́дны, -ая, -ае.

лімі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Гранічная норма.

Л. на электраэнергію.

Л. на вываз тавараў.

|| прым. лімі́тны, -ая, -ае.

лімітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Устанавіць (устанаўліваць) ліміт, гранічную норму чаго-н.

лімо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае вечназялёнае пладовае дрэва, а таксама кіслы на смак плод гэтага дрэва з тоўстай пахучай скуркай.

|| прым. лімо́нны, -ая, -ае.

Л. колер (светла-жоўты).

лімоннакі́слы, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе лімонную кіслату або атрыманы з лімоннай кіслаты.

Л. хінін.

лімузі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

|| прым. лімузі́нны, -ая, -ае.

лі́мфа, -ы, ж.

Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая ўтвараецца з плазмы крыві і запаўняе міжклетачную прастору.

|| прым. лімфаты́чны, -ая, -ае і лімфо́ідны, -ая, -ае.

Лімфатычная сістэма.

Лімфатычныя залозы.