Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

відэаклі́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

відэ́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі.

|| прым. відэ́лечны, -ая, -ае.

віёла¹, -ы, мн. -ы, -ёл, м.

Старадаўні смычковы музычны інструмент у выглядзе скрыпкі.

віёла², -ы, мн. -ы, -аў, м.

Род раслін сямейства фіялкавых.

віжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; незак. (разм.).

Сачыць, дапільноўваць.

|| наз. віжава́нне, -я, н.

ві́за, -ы, мн. -ы, віз, ж.

1. Паметка службовай асобы на дакуменце.

Паставіць сваю візу.

2. Дазвол на ўезд у краіну, выезд ці праезд цераз яе, а таксама паметка ў пашпарце ў знак такога дазволу.

|| прым. ві́завы, -ая, -ае.

візава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; незак., што.

Ставіць на чым-н. візу.

В. пашпарт.

|| зак. завізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

|| наз. візава́нне, -я, н.

візаві́ (кніжн.).

1. прысл. Твар у твар, адзін насупраць другога.

Сядзець в.

2. наз. нескл., м. і ж. Той, хто знаходзіцца насупраць.

Мой в.

візі́га, -і, ДМі́зе, ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны (хорды) асятровых рыб.

Пірагі з візігай.

візі́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Прыбор для візіравання; відашукальнік.

2. Частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай.

|| прым. візі́рны, -ая, -ае.