Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сярмя́га, -і, ДМя́зе, мн. -і, -мя́г, ж.

Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна.

|| прым. сярмя́жны, -ая, -ае.

сярні́сты, -ая, -ае.

Які мае ў сабе серу (у 1 знач.).

Сярністыя мінералы.

сярні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Запалка.

|| прым. сярні́чкавы, -ая, -ае і сярні́чачны, -ая, -ае.

сяро́д, прыназ. з Р.

1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе.

Палянка с. лесу.

2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім-, чым-н.

Карабель с. ільдоў.

3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне.

Прачнуцца с. ночы.

4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства.

Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.

сярод... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які знаходзіцца сярод, пасярод чаго-н., у сярэдзіне чаго-н., напр.: сяроддзённы, сяродсезонны.

сярпя́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Лёгкая баваўняная тканіна вельмі рэдкага пляцення.

|| прым. сярпя́нкавы, -ая, -ае.

сярэбра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да серабра (у 1 знач.), напр.: сярэбразмяшчальны, сярэбраплавільны, сярэбрасвінцовы.

сярэ́бранік¹, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.) Старажытная дробная сярэбраная манета.

сярэ́бранік², -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па серабрэнні рэчаў і чаканцы серабра.

сярэ́браны, -ая, -ае.

1. Зроблены з серабра.

Сярэбраная лыжка.

2. Які змяшчае серабро.

Сярэбраная руда.

3. перан. Колерам або бляскам падобны да серабра.

С. іней.

4. Меладычна звонкі, высокага тону.

С. голас.

С. звон.

Сярэбранае вяселле — дзень дваццаціпяцігоддзя шлюбнага жыцця.