Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сямігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. сямігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 7 гадоў.

сяміго́ддзе, -я, н.

1. Тэрмін у 7 гадоў.

2. Гадавіна падзеі, якая была 7 гадоў назад.

С. школы.

|| прым. сямігадо́вы, -ая, -ае.

сяміго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (уст.).

1. Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі.

2. Няпоўная сярэдняя школа з сямю гадамі навучання (існавала да 1958 г.).

сямідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. сямідзесяцігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 70 гадоў.

сямідзесяціго́ддзе, -я, н.

1. Пра межак часу, тэрмін у 70 гадоў.

2. Гадавіна чаго-н., што адбылося ці пачалося 70 гадоў назад.

С.

Перамогі.

|| прым. сямідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

сямідзяся́ты гл. семдзесят.

сямікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань сёмага класа.

|| ж. сямікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

сямікра́тны, -ая, -ае.

Зроблены сем разоў, павялічаны ў сем разоў.

У сямікратным памеры.

С. чэмпіён па гімнастыцы (які сем разоў заваяваў гэта званне).

сяміме́сячны, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў сем месяцаў.

Сямімесячная хвароба.

2. Узростам у сем месяцаў.

Сямімесячнае дзіця.

3. Пра немаўля: які нарадзіўся неданошаным, праз сем месяцаў пасля зачацця.

Выходжванне сямімесячных (наз.).

сямімі́льны, -ая, -ае.

Даўжынёй у сем міль.

Ісці сямімільнымі крокамі — вельмі хутка.